“Ты будзеш звінець, мая родная мова!”

21.02.2023

                Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць  толькі адна родная мова. І мы, беларусы, гэта добра разумеем.

         Святкаванне Дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам для нашай школы, вельмі важным святам для дзяцей і педагогаў.

         З нагоды свята ў кабінеце беларускай мовы была наладжана выстава кніг беларускіх мастакоў слова і малюнкаў вучняў да твораў пісьменнікаў. Вучні прынялі ўдзел у мерапрыемстве “Ты будзеш звінець, мая родная мова!” У час перапынкаў гучалі беларускія мелодыі, вершы пра родную мову, падчас якіх усе адчулі водар і смак беларускай мовы.

 

Настаўнік беларускай

 мовы і літаратуры  А.Л.Доўбыш