Гістарычная памяць – дарога ў будучыню

02.09.2022

        Школа-самая дзіўная краіна, дзе кожны дзень не падобны на папярэдні, дзе кожнае імгненне – гэта пошук чагосьці новага, цікавага, дзе няма часу сумаваць, сварыцца і марнаваць час на пустое, дзе кожны вучань-гэта будаўнік будучыні, а значыць усе жыхары гэтай краіны ў адказе за будучыню.

        Традыцыйна 1 верасня ў нашай школе праводзілася ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў. Вучні радаваліся сустрэчы з аднакласнікамі, класнымі кіраўнікамі і любімымі настаўнікамі.

        Дырэктар школы В. Г. Шпакоўскі павіншаваў усіх прысутнічых з пачаткам новага навучальнага года. Пажадаць поспеху школьнікам, настаўнікам і бацькам прыйшлі і госці.

        Па традыцыі мы праводзім першы ўрок адзіны па ўсёй Рэспубліцы. Тэма ўрок «Гістарычная памяць – дарога ў будучыню».

        Гістарычная памяць ёсць у кожнай сям'і, у вучнёўскім калектыве і ў кожным грамадстве. Гэта памяць аб найважнейшых падзеях і здзяйсненнях, пра тых, хто пакінуў глыбокі след у гісторыі. Усё гэта людзям вельмі хочацца захаваць, каб перадаць нашчадкам.

Калыбасава К.П., настаўнік пачатковых класаў