Адпачываем з карысцю

29.03.2019

     29 сакавіка 2019 было праведзена падарожжа-віктарына “Пагавары са мной на мове, на нашай роднай…”.

У час гэтага падарожжа ўдзельнікі звярнуліся да гісторыі паходжання і станаўлення сучаснай беларускай літаратурнай мовы; прыгадалі імёны тых, хто зрабіў ўсё, каб беларускае слова жыло ў вяках.

Падарожжа мела некалькі прыпынкаў, на якіх вядучы пазнаёміў усіх з пэўнай інфармацыяй, правёў конкурсы. У інтэлектуальным турніры ўдзельнічалі дзве каманды: “Азаране” і “Нашчадкі”. Перамогу атрымала каманда “Нашчадкі”.

 

 

А.Л.Доўбыш, настаўнік беларускай мовы і літаратуры