Мая Радзіма - Беларусь!

21.01.2017

          З мэтай пашырэння ведаў вучняў пра мінулае Беларусі, выхавання павагі да роднай зямлі, народа, яго культуры была праведзена гульня-падарожжа “ Мая Радзіма – Беларусь”. Гульня складалася з конкурсаў і віктарыны, дзе дзеці паказалі свае веды па розных прадметах, але асаблівая ўвага надавалася народным святам і абрадам. Дзеці даведаліся шмат цікавага з гісторыі Вадахрышча.

       Пад час правядзення гульн гучалі песні, загадкі, прыказкі. Удзел прымалі дзве каманды: “ Лічэбнік” і “ Прыслоўе”. Пераможцам у конкурсе выйшла каманда “ Лічэбнік”.