Ад прадзедаў спакон вякоў вякоў...

02.11.2017

          Дзяды – свята беларускага народнага календара, звязанае з памінаннем продкаў. У гэты дзень кожны павінен успомніць лепшыя рысы прашчураў, аддаць ім належную павагу.

          З нагоды гэтага свята ў школе адбылося мерапрыемства “ Дзяды”. Пад час свята дзеці даведаліся пра рытуальныя стравы для памінальнага стала , рытуалы асаблівай пашаны, успомнілі сваіх родных, якіх няма побач.

          Правядзенне свята “Дзяды” дало магчымасць дзецям бліжэй стаць да сваіх родных, помніць свае карані і не забываць беларускія абразы.

 

Доўбыш А.Л. настаўнік беларускай мовы і літаратуры