Экскурсія

03.01.2018

       Пра тое, кім з’яўляецца Якуб Колас для нашай нацыі і яе духоўнасці, можна гаварыць бясконца і самымі высокімі зпітэтамі.

      Якуб Колас стаў сапраўдным узорам служэння Бацькаўшчыне, сімвалам велічы, моцы. Таму і па сённяшні дзень не зарастаюць пратаптаныя народам сцяжынкі, якія вядуць нас да памятных мясцін, што звязаны з жыццём і творчасцю Якуба Коласа.

         Мы ганарымся тым, што дзейнасць паэта пачыналася на Піншчыне, у вёсцы Пінкавічы. Вось менавіта туды і накіраваліся мы для таго, каб выказаць сваю павагу і падзяку класіку беларускай літаратуры. Але як бы народ не ўшаноўваў памяць пра Якуба Коласа , самым лепшым помнікам яму будзе,калі мы ўдумліва прачытаем яго кнігі і ўзбагацім сябе іх мудрасцю.

         Не менш цікавай была экскурсія ў Музей піянерскай славы. Разам  з экскурсаводам Жаннай Мікалаеўнай навучэнцы ўспомнілі, калі была створана піянерская арганізацыя, даведаліся пра першых піянераў раёна, пра тыя карысныя справы, у якіх прымалі ўдзел піянеры.

        Экскурсія прайшла жыва , у нязмушанай абстаноўцы. Дзеці з цікавасцю слухалі Жанну Мікалаеўну, з радасцю адказвалі на яе пытанні. Пры гэтым хачу адзначыць , што на многія з іх мы давалі дакладныя адказы.

         Навучэнцы нашай школы выражаюць вялікую падзяку ўсім, хто прымаў удзел у стварэнні гэтага музея і захоўвае гісторыю нашай краіны.

 Доўбыш А.Л., настаўнік беларускай мовы і літаратуры