Cёння ў свеце шмат цудоўных моў

22.02.2018

 

Ты будзеш звінець, мая родная мова!

      Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І мы, беларусы, не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.

Сапраўднае свята адбылося ў сценах нашай школы з нагоды Дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. Святочна прыбраны калідор сустрэў усіх, хто завітаў у гэты дзень да нас.Тут была арганізавана выстава “Мае любімыя беларускія словы ", якая мела выгляд беластволай бярозкі з рознакаляровымі лісточкамі, на якіх і былі напісаны любімыя беларускамоўныя словы вучняў і настаўнікаў. Каля кожнага класа размяшчаліся партрэты пісьменнікаў і іх выказванні пра родную мову. На кожным перапынку гучалі задорныя беларускія песні, якія суправаджаліся танцамі. Усе жадаючыя мелі магчымасць паглядзець мультфільм “Будзьма беларусамі!”, “Каму чорт дзіця калыша”.

Завяршылася свята інтэлектуальнай гульнёй пад назвай “Ты будзеш звінець, мая родная мова!”, якая прайшла ў святочна прыбраным кабінеце беларускай мовы . У гульні прымалі ўдзел каманда “Слова” і каманда”Мова”. Паміж конкурсамі праводзілася гульня з балельшчыкамі ў форме загадак, прыказак, чыталіся вершы беларускіх паэтаў.

Гэтае свята дапамагло нам яшчэ раз убачыць і адчуць, наколькі багатая, прыгожая, мілагучная, мудрая і самабытная беларуская мова. Дзякуючы гульні мы здолелі паказаць свае веды і моўную эрудыцыю.

 

В.М. Кавалевіч, бібліятэкар